Жанчын Падляшша заклікаюць да актыўнасці
Польская партыя „Разам” хоча ўзмацнення пазіцыі жанчын у грамадстве. На іх думку няроўнасць у адносінах да жанчын тычыцца амаль усіх сфер публічнай прасторы.
(Фота poranny.pl)
Апрача СМІ і палітыкі дыспрапорцыі заўважныя, сярод іншага, у назвах вуліц ды колькасці помнікаў прысвечаных вядомым жанчынам, кажа сябра партыі „Разам” Уршуля Радуха:
– У Беластоку колькасць вуліц названых у гонар жанчын не перавышае 20 на 167 вуліц названых у гонар мужчын. Калі ідзе пра помнікі і шыльды, то можам знайсці толькі 7 месцаў, дзе ўшанавана памяць жанчын – з чаго толькі 2 помнікі, у час калі такіх аб’ектаў на тэрыторыі горада каля 40.
Прадстаўнікі партыі „Разам” заклікаюць надаваць вуліцам больш жаночых імёнаў. Неўзабаве сябры партыі правядуць дэбаты наконт актыўнасці жанчын на Падляшшы.
Таксама актывісткі з руху DZIEW/CZYNY заклікаюць назваць вуліцу ў гонар вядомай кіназоркі міжваеннага перыяду Норы Нэй. Пад пэтыцыяй падпісалася ўжо 250 чалавек.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя