Жаночы дзень адзначылі ў Крынках



Свята жанчын шумна адзначылі ў Крынках. З гэтай нагоды, на вечарыне ў Гмінным асяродку культуры, заіграў беларускі гурт “Майстар” ды мясцовы калектыў “Лётосы”. Увагу гледачоў прыцягнуў таксама выступ мясцовага тэатральнага гуртка, які стараўся патлумачыць жаночую логіку. Аднак, як для жанчын, так і мужчынам вядома, што 8 сакавіка гэта важнае свята, пра якое неабходна памятаць.

– Адна з галоўных прычын, чаму мы сюды прыехалі, – гэта павіншаваць усіх жанчын у Крынках. Пра гэта хочам трошачкі сказаць і сказаць музыкай.

– Мой муж памятае пра гэтае свята, і для мяне прагучалі віншаванні з Радыё Рацыя.

– Ну як адзначаем? Заўсёды былі кветкі і віншаванні. Ну і музыка адпаведная.

У час мерапрыемства прагучалі таксама  яўрэйскія клезмерскія мелодыі з нагоды свята Пурім, якое праходзіла 5 сакавіка.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтаркі.