Жаночы клуб “WomanPRO” працягвае працу ў Варшаве



Праект арыентаваны на самарэалізацыю жанчын і закранае самыя розныя накірункі.

Што выбітнага і асабліва цікавага чакае ўдзельніц у кастрычніку, распавяла заснавальніца “WomanPRO” Марыя Мароз:

-Першая тэма – гэта майстар-клас ад бізнесменкі. Гэта нашая беларуска, якая каля 20 гадоў ў эміграцыі займаецца бізнесам. Яна раскажа, як паспяхова быць кіраўніком і ўсё паспяваць. Таксама мы вырашылі запускаць гульні. У нас будзе гульня на самаразвіццё і пошук матывацыі. І яшчэ адна гульня ў нас будзе на развіццё фінансавай адукацыі.

“Мэта нашага клуба – дапамагчы і падтрымаць кожную ўдзельніцу ва ўсіх яе пачынаннях з усіх магчымах бакоў. Таму і тэмы для сустрэч мы прапануем самыя розныя”, – кажа Марыя Мароз.

Больш інфармацыі пра тэмы і дзейнасць “WomanPRO” можна знайсці па спасылцы: https://www.instagram.com/womenpro_club/.

Запісацца на сустрэчу таксама можна  там.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя