Жаўнеры ў гасцях у гайнаўскага старасты



Такім чынам ветэраны Другой сусветнай вайны з Саюзу ветэранаў Рэчы Паспалітай і былых палітычных вязняў аддзела ў Гайнаўцы адзначылі 70-ую гадавіну перамогі.

–  Прыляцелі, скінулі бомбы, а пазней усё пачалося…

–  Мы дайшлі да Берліна. Змагаліся, ішлі наперад. Толькі дзякуючы войску засталіся жывыя.

–  Не было весела…

–  Людзі панеслі вельмі вялікія страты: раз’яднаныя сем’і, змена месцажыхарства… Голад, бяда. Усё гэта стала прычынай таго, што пасля заканчэння вайны людзі ўсё роўна жылі з бояззю.

–  Людзі аддавалі сваё жыццё, сваю кроў за тое, каб мы сёння жылі ў дабрабыце.

–  Мы павінны шанаваць гэтых людзей і цаніць тое, што яны зрабілі.

Завяршэнне Другой сусветнай вайны адзначаецца 8 траўня ў заходніх краінах ды 9 траўня ў Беларусі і іншых былых рэспубліках Савецкага Саюза. Час вайны і перамогі ўзгадвалі ветэраны І дывізіі сухапутных войскаў імя Тадэвуша Касцюшкі і самастойнага жаночага батальёна імя Эміліі Плятэр.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wiadomosci.onet.pl