“Жаваранкі” рыхтуюцца да “Дажынак”
У нядзелю, 30 жніўня, у Саколцы, што на Падляшшы, пройдуць ваяводскія „Дажынкі-2015”. На гэтае мерапрыемства запрошана шмат калектываў з усяго Падляшша.
Сярод іх – “Жаваранкі” з Махнатага. “Пакажам беларускі рэпертуар, – заяўляе кіраўнік калектыву “Жаваранкі” Пятро Скепка. – Мерапрыемства нам вядомае, яле ўсё ж такі хвалюемся”.
– Мы ўжо трэці раз запрошаныя на ваяводскія “Дажынкі”. Гэта вялікая імпрэза. Наш калектыў вельмі адказна да гэтага падыходзіць. Мяркую, што будзе вельмі добра, калі ў Саколцы пачуюць беларускія песні.
Апрача рэпертуару з беларускімі песнямі, калектыў падрыхтаваў дажынкавы вянок. Ваяводскія “Дажынкі-2015” у Саколцы пачнуцца заўтра, 30 жніўня, а 9-тай гадзіны малітвай ў мясцовай царкве ды а 10-й адбудзецца імша ў касцёле. А 12-тай гадзіне на мясцовым стадыёне пачнуцца “Дажынкі”, у час якіх будзе шмат атракцыёнаў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларусае Радыё Рацыя
Фота аўтара