„Жэмэрва” ладзіць экспедыцыю на Палессе
Студыя фальклору падляшскіх беларусаў “Жэмэрва” накіравалася ў XV экспедыцыю на Палессе.
Пра гэта “Жэмэрва” і “Музей малой айчыны ў Студзіводах” паведамляюць у Facebook:
Удзельнікі экспедыцыі плануюць наведаць шэраг мясцінаў і лакальных мерапрыемстваў на беларускім Палессі. Сярод іх: вёскі Хаціслаў Маларыцкага раёну, Пярковічы і Брашэвічы Драгічынскага раёну, гарады Пінск і Тураў, вёскі Тонеж, Дзятлавічы і Кажан-Гарадок. Завершыцца экспедыцыя наведваннем вёскі Хатынічы каля Ганцавічаў напрыканцы чэрвеня.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя
