“Жэмэрва” рыхтуе новы рэпертуар



Падляшская студыя фальклору “Жэмэрва”, якая дзейнічае пры Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, правяла ў Нарве музычны лагер.

“У час майстар-класаў, якія калектыў праводзіў ў Нарваўскім асяродку культуры, мы засяродзілі ўвагу на музычным матэрыяле, які сабралі пасля экспедыцыі ў вёску Тонеж,” – кажа дырэктар Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:

– Гэта адзін  культурны арэал – Падляшша і Палессе. Вёска Тонеж стала нам блізкай з мінулага лета, калі мясцовы калектыў “Танежанкі” нас наведаў. Пасля мы ездзілі туды ў экспедыцыю. Запісалі шмат песень, пазнаёміліся з манерай спеву. Яна такая ж, якой была манера спеву тут яшчэ дзясяткі гадоў таму. Такі моцны спеў з асаблівымі запевамі мужчынскімі.

“Супольныя маем таксама танцы – дабаўляе Фіёнік. Традыцыйным беларускім танцм і песням вучылася і моладзь з Нарваўскай гміны. Лагер “Жэмэрвы” супаў з заняткамі, якія праводзіліся асяродкам культуры ў час зімовых канікул.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара