Журналіст Мядзведзеў: Да ўсяго можна прызвычаіцца – нават да вайны



Больш за паўтара года ва Украіне ідзе актыўная фаза вайны і да гэтага часу тут працуе беларускі журналіст Андрэй Мядзведзеў.

Андрэй распавядае, як простыя ўкраінцы зараз ставяцца да вайны ў сваёй краіне:

На Украіне за гэтыя паўтара года людзі да вайны проста прызвычаіліся. Насамрэч калі параўноўваць з першымі месяцамі, калі людзі нават не ведалі, як сябе паводзіць у выпадку такога ўварвання ворага, у выпадку масавых ракетных абстрэлаў і іншых, у выпадку калі нейкія незразумела чые самалёты ў паветры, то зараз нічога такога няма і людзі разумеюць, адкуль можа быць небяспека.

Па словах Андрэя, які знаходзіцца ў Тэрнопалі, у гэты горад таксама далятаюць ракеты далёкага дзеяння:

Што тычыцца заходняга рэгіёну, то тут зразумела небяспекі абстрэлаў мінамётных, ці артылерыйскіх, ці авіяцыйных няма. Практычна існуе небяспека патрапленне ракет далёкай далёкасці, якія ўсё ж такі Расея ўжывае даволі часта. І прылёты былі, і прылёты ёсць у суседнія гарады. Людзі разумеюць небяспеку, але ставяцца да яе даволі прагматычна, узважана, і калі, напрыклад, ёсць інфармацыя, што ракеты кіруюцца ў бок канкрэтнага горада, напрыклад, Тэрнопаля, то некаторыя людзі сыходзяць ва ўкрыцці.

Андрэй Мядзведеў зазначыў, што падчас працы ва Украіне ён таксама трапіў у Днепр, калі на гэты горад быў здзейснены масавы абстрэл расейскімі ракетамі.

Цалкам матэрыялы:

Беларускае Радыё Рацыя