Жыхар Данецка паказаў рэаліі ДНР
Жыхар Данецка зняў на відэа тое, як змяніўся горад пасля акупацыі яго прарасейскімі тэрарыстамі.
Адпаведнае відэа апублікавана на Youtube, перадае Еспресо.TV
Большасць крамаў, банкаў ды офісаў у горадзе цяпер зачынена. Замест вонкавай рэкламы паўсюль агітацыя сепаратыстаў „ДНР”, а цэнтральныя вуліцы горада практычна пустыя.