Жыхар Гайнаўкі займаўся незаконным вырабам цыгарэт
Супрацоўнікі падатковай службы KAS з Семяноўкі прыйшлі да высновы, што ў адной з кватэр у Гайнаўцы могуць незаконна вырабляцца цыгарэты.

Падчас ператрусу ў кватэры і падвале 63-гадовага жыхара Гайнаўкі былі знойдзеныя доказы, – паведамляе Мацей Чарнэцкі з прэс-службы KAS:
– Супрацоўнікі знайшлі цыгарэтныя фільтры, машынку для іх набівання, а таксама 12 тысяч 700 штук вырабленых цыгарэт і 17 кілаграмаў тытуню невядомага паходжання. Мужчына прызнаўся ў тым, што захоўваў тытунь і займаўся нелегальнай прадукцыяй цыгарэт.
Цяпер жыхар Гайнаўкі будзе адказваць перад судом за свае дзеянні. Яму пагражае вялікі штраф.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота: podlaskie.kas.gov.pl
