Жыхара Белавежы аштрафуюць за скуп нелегальнага дызпаліва
600 літраў нелегальнага беларускага дызельнага паліва выкрылі супрацоўнікі беластоцкай падаткавай службы. Паліва скупаў уладальнік аднаго з участкаў у Белавежы.
Падчас праверкі супрацоўнікі знайшлі 600 літраў дызпаліва. 57-гадовы ўладальнік участку, у дачыненні да якога пачатая справа, прызнаў, што купляў паліва ў грамадзян Беларусі.
Акрамя штрафу, мужчына будзе вымушаны выплаціць мыта.
