Жыхарам Уроцлава прапаноўваюць падпісаць пэтыцыю аб непрызнанні рэжыму Лукашэнкі



Петыцыю аб непрызнанні рэжыму Лукашэнкі прапануюць падпісаць у польскім Ўроцлаве. З такой ініцыятывай выступіла беларуская дыяспара гэтага горада пасля аднайменнага закліку Латушкі ў YouTube. Прысутныя прынеслі вялікія плакаты з штрых-кодам, які пры сканаванні смартфонам адразу перапраўляе на старонку з петыцыяй. 

Падзея адбылася ў рамках штонядзельнай акцыі салідарнасці з беларусамі, якую праводзяць ва Ўроцлаве ўжо амаль год запар. 

Прысутныя ўпэўненыя, што пасля з’яўлення такой петыцыі краіны ЕС павінны на афіцыйным дыпламатчыным роўні прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным. Чарговая акцыя запланавана на сераду, 22 верасня.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя