Жыхарам Ягуштова пакажуць “Сейбіта”
У вёсцы Ягуштова, што ў гміне Бельск Падляшскі, 2 лістапада пройдзе культурная вечарына. Пра гісторыю мясцовасці распавядзе Дарафей Фіёнік. Пакажуць таксама фільм Юрыя Каліны “Сейбіт”.
“Ягуштова мае вельмі багатую гісторыю,” – кажа арганізатар сустрэчы Дарафей Фіёнік:
– Ягуштова – гэта мяшчанская вёска. Яе своеасаблівасць у тым, што тут ёсць тры гістарычныя цэрквы. Адна з іх – прыхадская, цяпер святога Яна Багаслова – раней стаяла ў Бельску.
У рамках вечарыны калектыў “Жэмэрва” праспявае песні менавіта з Ягуштова. Пачатак мерапрыемства ў 15 гадзін у мясцовай святліцы.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя