Жыхарка Данбасу: Прадукцыя ў асноўным расейская пайшла…



Сітуацыя на Данбасе ізноў выходзіць з-пад кантролю, улічваючы артабстрэлы бакоў ды загубу людзей. За геапалітыкай ды пошукамі “самавызначэння” ДНР ды ЛНР убаку застаюцца лёсы простых данбасцаў, якім наканавана першабытнае самавыжыванне.

Пра сітуацыю на Данбасе распавядае Ганна Юркіна, жыхарка шахцёрскага гарадка Юнакамунараўска, што ў 40 кіламетрах ад ад Горлаўкі, дзе і зараз рэгулярна грымяць выбухі,

– Усё заблакавана, рэйсавыя аўтобусы зусім не ходзяць – толькі прыватным чынам. І то патрэбныя дакументы. З Данецку ва Украіну зусім няма аўтобусаў – прыбралі. Прадукцыя ў асноўным расейская пайшла, мяжа адрытая – «Малочка» пайшла краснадарская ўся… 

Сімптомы для Украіны мусяць быць трывожнымі, што тычыцца Данбаса то, хто корміць, той і заказвае музыку. Аднак, відавочна, мірных жыхароў менш за ўсё цікавяць “геапалітыка” ды “перамогі”.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя