Жыхароў Падляшша адзначылі за папулярызацыю культурнай спадчыны
Амаль 400 гарадоў узялі ўдзел ў 27-ых днях Еўрапейскай спадчыны. Арганізатары самых цікавых мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца ў рамках праекта, былі ўзнагароджаны 19 лістапада на гала-канцэрце ў Варшаве, на якім падводзіліся вынікі.
Асаблівая адзнака ў прызнанні мерапрыемстваў па ахове і папулярызацыі культурнай спадчыны атрымаў намеснік падляшскага маршалка Станіслаў Дэрэхайла (Stanisław Derehajło). Пяцёра арганізатараў падзей дзён таксама вызначыліся з Падляшскага ваяводства. Гэта:
– Гарадскі цэнтр культуры, спорту і турызму ў Янаве за: „Janowskie sploty. Święto tkactwa i tradycji”.
– Ежы Васілюк, войт гміны Чыжы, а таксама Гмінны асяродак культуры ў Чыжах за: 14-ы Археалагічны фестываль 'Zbucz Grodzisko’ 2019
– Лясніцва ў Сувалках за: „Śladem dworów i pałaców Suwalszczyzny”.
– Цэнтр малочнай традыцыі – Музей малака ў Граеве за: „Wspomnienia kolorowej wsi”.
– Навуковы гурток „Малая архітэктура” архітэктурнага факультэта Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта за: „Bogata w makatki drewniana chatka dziadka i babki”.
Падчас урачыстай цырымоніі былі ўручаны падзякі тым, хто праявіў асаблівую ініцыятыву і далучыўся да святкавання сёлетняга фестывалю. На працягу двух вераснёвых выходных дзён ва ўсіх ваяводствах можна было прыняць удзел больш чым у 1000 культурных і адукацыйных мерапрыемстваў.
Дні Еўрапейскай спадчыны – гэта сумесная ініцыятыва Савета Еўропы і Еўрапейскага Звяза па папулярызацыі культуры. Польшча далучылася да кампаніі ў 1993 годзе.
Паводле www.wrotapodlasia.pl