Жыхароў Падляшша агітавалі дзейны прэзідэнт і старшыня „Грамадзянскай платформы”



Прэзідэнцкая гонка ў Польшчы: сёння жыхароў Падляшша агітавалі  дзейны прэзідэнт і кандыдат ад правых сілаў Анджэй Дуда і старшыня „Грамадзянскай платформы” Борыс Будка, які ў Беластоку, Бельску, Гайнаўцы і Сямяцічах агітаваў прыняць удзел у другім туры выбараў і галасаваць за кандыдата ад „Грамадзянскай кааліцыі” Рафала Тжаскоўскага.

Вынік нядзельных выбараў пакажа, ці Польшча будзе развівацца, абапіраючыся на рэгіёны, ці ўсё будзе выпрашаць Варшава, –  сказаў Борыс Будка падчас сустрэчаў.

Дзейны прэзідэнт наведаў сёння  Сувалкі,  Тыкоцін і Аўгустоў, закончыў візіт у Ломжы. Падчас сустрэчаў з выбаршчыкамі гаварыў пра гарантыі для сацыяльных праектаў,а таксама пра тое,  што будзе весьці  смелую гаспадарчую палітыку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: poranny.pl