Жыхары Арлянскай і Чыжоўскай гмін гулялі “На мяжы”
Сяброўскім футбольным матчам камандаў Орлі і Чыжоў пачалося незвычайнае мерапрыемства. Фэст “На мяжы”, ужо трэці раз, супольна зладзілі Арлянская і Чыжоўская гміны. Матч, як і фэст-сустрэча з беларускай песняй і культурай прайшлі на спартыўнай пляцоўцы, якая на мяжы вёсак Мора Чыжоўскай гміны і Крывятыч, што ў гміне Орля.
Фэст афіцыйна адкрыў беларускі паэт родам з вёскі Мора, Віктар Швед:
— Гэтай мяжы ніколі я не бачыў, але жыла ў маім сэрцы, бо яна нас яднала. Заўсёды гаварылі, што Мора і Крывятычы — адна вёска. Хоць яны асобныя. Дзеткі вучыліся у адной школе. Падвоеная свята, бо вёсцы Мора як я падлічыў акурат спаўняецца 450 гадоў.
На сцэне паказаліся калектываў, якія дзейнічаюць пры цэнтрах культуры ў Орлі і Чыжах. Выступілі таксама беластоцкая “Калінка” і калектыў “Забабоны” з Беларусі. Свята дапоўніла ўрачыстае адкрыццё дарогі праз Крывятычы, пабудова якой каштавала амаль 1,6 мільёна злотых.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя