Жыхары Батумі супраць вайны



Штодня цягам апошняга тыдня ў грузінскім Батумі адбываюцца акцыі супраць вайны ва Ўкраіне. На апошняй акцыі выступалі прадстаўнікі розных дыяспар, што там жывуць.

Прадстаўніца украінскай дыяспары вельмі эмацыйна выказала сваю пазіцыю:

– Гэта супольная вайна, гэта вайна супраць чалавечнасці, гэта генацыд народа, гэта проста крывавы тэрор. І тое, што зараз дастаецца дзецям, людзям, мірным жыхарам, гэта значна складаней. Кожны з нас можа проста выйсці і выказаць сваю пазіцыю, каб сусветныя лідары і кіраўнікі дзяржаў пачулі нас і ўбачылі, што ўвесь свет, кожны горад супраць гэтай вайны.

Па словах прадстаўніцы казакскай дыяспары маюць таксама свой антывайсковы настрой:

Я супраць вайны, супраць гвалту. Нашы дыктатары – Лукашэнка, Пуцін, Назарбаеў – заселі і прыгнятаюць свой народ. Народ у асноўным замбіраваныя. Спадзяюся, што ён некалі ачуняе, пара спыніць гэтую вайну.

Беларусы Батумі на гэтым мітынгу агучылі сваю антывайсковую заяву, а пасля мітынга адбылося міжнароднае шэсце па вуліцах Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя