Святкаванне Дня Незалежнасці Польшчы ў Беластоку
У дзень Незалежнасці да жыхароў Беластока звярнуўся Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі, а таксама маршалак Артур Касіцкі.

Спікеры адзначылі важнасць свята і нагадалі пра вядомых продкаў, дзякуючы якім Польшча стала незалежнай.
– Давайце клапаціцца пра іх, умацоўваць іх, аб’ядноўваць грамадства вакол каштоўнасцяў, якія звязаны з тым, што наша краіна незалежная і суверэнная.
– Апошнія восем гадоў паказалі, што Польшча можа разьвівацца нароўні з заходнімі краінамі. Яна можа мець моцную армію, эфектыўна абараняць ад нападаў на нашай мяжы і быць важным членам міжнародных саюзаў.
У святочны дзень у Беластоку праходзіў Biegnę dla Niepodległej – забег у гонар адзінства, радасці і волі
Беларускае Радыё Рацыя
