Жыхары Чарнігава шукаюць працу ў Беларусі
Прычына – вялікі адсотак беспрацоўных, занядбанасць эканомікі і ўцекачы з зоны Антытэрарыстычнай аперацыі, якія складаюць канкурэнцыю мясцоваму насельніцтву.
Ці не большасць чарнігаўчанаў шукаюць працу ў нашай краіне праз адпаведныя фірмы-пасярэднікі. Вось што кажа пра працаўладкаванне чарнігаўцаў у нашай краіне супрацоўніца адной з такіх фірм:
– Нам дасылаюць спісы вакансій, а мы падбіраем супрацоўнікаў. Найбольш запартабаваныя будаўнічыя спецыяльнасці: плітачнікі, бетоншчыкі, электрагазазваршчыкі. Бывае, што цікавяцца кухарамі ў сталовую. Зарплаты розныя. Напрыклад, кіроўца на “ЗіЛ” – 4 міліёны беларускіх рублёў. Кіроўца пагрузчыка на склад – 5 міліёнаў. Кухар у сталовай – 3 з паловай міліёны. Можа, у Беларусі гэта і невялікія грошы, а для Чарнігава вельмі непагана.
Сярэдняя зарплата ў Чарнігаве – каля 170 даляраў. У такіх умовах суседняя Беларусь становіцца прывабным варыянтам працаўладкавання.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя