Жыхары Гайнаўкі вырашаюць лёс грамадскага бюджэта



Жыхары Гайнаўкі вырашаць, на што пойдуць грошы. Ёсць іх нямала ў рамках грамадскага бюджэту горада. Агулам 110 тысяч на 4 праекты з 11 прапанаваных жыхарамі:

Пётр Карпюк, сакратар камісіі грамадскага бюджэту ў Гайнаўцы:

– Кожны жыхар Гайнаўкі можа скласці свой праект. Усяго праектаў, дапушчаных да галасавання, 11. І яны падзеленыя на дзве групы. Першая – гэта інвестыцыйныя праекты. Могуць быць зрэалізаваныя тры праекты.  І ёсць адзін праект неінвестыцыйны.

Ірына Трафімюк, ініцыятарка аднаго з праектаў:

– Мы мабілізуем людзей, разнеслі карткі па паштовых скрынях, развесілі матэрыялы з інфармацыяй. Людзі ведаюць, што ў дадзены момант ім больш патрэбнае. І мы мусім мець тое, што мы хочам.

Дзеці таксама маюць права голасу, аднак да ўзросту 13 гадоў мусяць прыйсці на галасаванне з адным з бацькоў. А  галасаваць можна ў гарадской управе Гайнаўкі да канца тыдня ў гадзінах працы ўстановы ды ў бліжэйшую суботу з 8 да 14 гадзіны.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка