Жыхары Грабаўкі хочуць адклікаць бургамістра Супрасля
Сабрана 1726 подпісаў за правядзенне рэферэндума ў справе адклікання бургамістра. Жыхары Грабаўкі і вакольных вёсак падалі заяўку выбарчаму камісару, каб адклікаць бургамістра Супрасля Радаслава Дабравольскага. Цяпер камісар праверыць арыгінальнасць подпісаў і магчыма абвесціць рэферэндум. Паводле арганізатара збору подпісаў раднага гміны Супрасль Тадэвуша Карповіча, бургамістр Дабравольскі сварыць мясцовую грамадскасць:
– Мы згадзіліся на гэты крок з-за таго, што Савет міністраў даў згоду на ўтварэнне новай гміны, а бургамістр паабяцаў, што будзе сумленным і справядлівым, будзе круглы стол па гэтай праблеме. Аднак на справе замест абмеркавання пачаў нас сварыць.
Каб рэферэндум быў прызначаны, трэба каб прагаласавала 1408 выбаршчыкаў з гміны Супрасль. Летась Савет міністраў Польшчы прыняў распараджэнне, паводле якога заснавана новая гміна Грабаўка. У снежні новы ўрад Польшчы адмяніў гэтае распараджэнне. Гэта выклікала пратэсты жыхараў Грабаўкі, якія вінавацяць бургамістра ў адсутнасці інвестыцыяў на гэтай тэрыторы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
