Жыхары Нараўчанскай гміны сталі ахвярамі ашуканцаў
Жыхары Міхнаўкі ды некалькіх іншых мясцовасцяў Нараўчанскай гміны падазраюць, што сталі ахвярамі ашуканства. Наведалі іх людзі, якія выдавалі сябе за прадстаўнікоў пастаўшчыка электраэнергіі, і прапаноўвалі падпісаць пагадненне абмяняць лічыльнікі электрычнай энергіі. Шмат хто падпісаў, але ніхто не атрымаў ніякіх дакуменетаў. Кажуць ахваяры ашуканцаў:
– Далі нам падпісаць паперу, але што мы падпісвалі – не ведаю. Цяпер мы баімся, а раптам выганяць з хаты? А куды мы старыя пойдзем?
– Я падпісалася, а тая жанчына гэтыя паперы ўзяла і ходу з хаты.
Паводле жыхароў, адзін з аўтамабіляў злачынцаў – белая Skoda Fabia. Характэрным з’яўляецца тут фактар, што ашуканцы наведвалі толькі людзей, якія жывць на ўскрайку вёскі або ўвогуле на хутары.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ipnews.in.ua