Жыхары Нарвянскай гміны супраць распрацоўкі торфа



„Не тарфяной распрацоўцы” – амаль 3 600 чалавек падпісаліся пад петыцыяй змешчанай у інтэрнэце.

„Мы супраць тарфяной распрацоўкі паблізу ракі Нарва”.

Аўтары петыцыі адзначаюць, што будучая распрацоўкі зменіць навакольнае асяроддзе, пагражае будучыні сельскай гаспадаркі. Паралельна ідзе збор подпісаў сярод мясцовых жыхароў, кажа жыхарка вёскі Ляхі Раіса Бенедычук:

– Мы, як жыхары, цяпер збіраем подпісы па гаспадарах, па вёсках. Збіраем подпісы супраць тарфяной распрацоўкі не толькі ў бліжэйшых, але і дальніх вёсках, якія належаць да гміны Нараў. Што будзе, калі тут выкапаюць такую шахту? 

Жыхары Нарвянскай гміны, а таксама нефармальная група „Прыхільнікаў Падляшша” збіраюць подпісы пад петыцыяй да войтаў і радных гмінаў Нарва і Чыжы, каб паўстрымаць пабудову прадпрыемства па здабычы торфу. Аўтары петыцыі адзначаюць, што шкоды нанесеныя навакольнаму асяроддзю ад здабычы торфу не кампенсуюць ніякія грошы.

Беларускае Радыё Рацыя