Жыхары Сальнічак дамагаюцца пабудовы дарогі



Жыхары раёна „Наш дом” у вёсцы Сальнічкі, што пад Беластокам, 12 гадоў дамагаюцца пабудовы дарогі і пад’яздных вуліц да іх дамоў.

„У час вясенняга разводдзя немагчыма прайсці пешшу і цяжка праехаць на машыне”, – кажуць мясцовыя жыхары.

Такая сітуацыя працягваецца ад пачатку ўзнікнення раёна, адзначае беларускі рэжысёр і жыхар Сальнічак Юры Каліна:

– Да гэтага часу даезд да хаты вясной, калі ідзе дождж альбо восенню, практычна немагчыма, калі хто мае малую машыну – гэта проста немагчыма праехаць. У выпадку нейкага няшчасця, напрыклад, пажару або калі трэба, каб хуткая дапамога даехала да кагосьці – гэта праблема.

На апошняй сесіі ўправы гміны Юхновец-Касцельны, мясцовыя дэпутаты прынялі рашэнне пра арганізацыю аўкцыёна на пабудову дарогі ў Сальнічках. Хто пабудуе дарогу стане вядома 16 сакавіка, кажа намеснік войта гміны Міраслава Ярошук:

– Будзем вызначаць выканаўцу пабудовы дарогі да раёна „Наш дом”, што дазволіць ажыццяўляць далейшыя інвестыцыі.

Галоўная дарога мае быць пабудавана яшчэ ў гэтым годзе. Аднак жыхары вёскі таксама дамагаюцца пабудовы пад’яздных вуліц. Паводле віцэ-войта Міраславы Ярошук, улады гміны думаюць і пра далейшыя інвестыцыі, аднак сродкі на пабудову паасобных вуліц будуць унесены ў бюджэт на 2016 год.

SAM_2243

SAM_2244

Беларускае Радыё Рацыя