Жыхары Васількава: Падтрымайма пабраціма з Украіны!
Васількаў на Падляшшы і Васількоў на Кіеўшчыне – гарады-пабрацімы з аднайменнай назвай і падобнай архітэктурай. Да нядаўняга часу ўкраінскі Васількоў быў ціхім месцам, але 24 лютага 2022 года ён стаў аб’ектам расейскай бамбардзіроўкі.

Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай акцыі «Васількаў падтрымлівае Васількоў», межы аказанай дапамогі і патрэбы для горада-пабраціма акрэсліў бурмістр Васількова Адрыян Луцкевіч:

Прадстаўніца ініцыятвывы «Creative Wasilków» Эльжбета Надольна распавяла пра хаду акцыі і становішча цывільных жыхароў ва ўкраінскім Васількове зараз:
Усе неабходныя рэчы для жыхароў украінскага горада-пабраціма можна прыносіць у сядзібу гарадскога цэнтра культурнай анімацыі ў Васількаве на выходных з 26 па 27 сакавіка з 8-й раніцы па 20-ю вечара. Адтуль рэчы будуць перададзены ў горад Васількоў на Кіеўшчыне. Асабліва патрэбныя дроны, цеплавізары, бронекамізэлькі і біноклі.








Беларускае Радыё Рацыя
