Жызнеўскага ўзнагародзяць ордэнам Героя Нябеснай сотні
Беларус Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева, будзе пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Героя Нябеснай сотні.
21 лістапада, у гадавіну пачатку Еўрамайдану, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб прысваенні загінулым удзельнікам пратэсту („Нябесная сотня”) звання Героя Украіны. Подпіс пад дакументам Парашэнка паставіў падчас сустрэчы з сем’ямі забітых актывістаў.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што згодна з заканадаўствам, гэтае званне нельга прысвоіць траім загінулым замежнікам, таму яны будуць узнагароджаны ордэнамі Героя Нябеснай сотні, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.
Жызнеўскаму было 25 гадоў, быў ураджэнцам Гомеля.
