Змены ў складзе Рады Беластока
Змены ў складзе Рады горада Беласток. Прадстаўнік палітычнай групы “Форум падляшскіх меншасцяў” Стэфан Нікіцюк афіцыйна стаў новым сябрам Рады.
Падчас сённяшняй сесіі ён даў прысягу і будзе прадстаўляць у Радзе горада мікрараёны Дайліды і Міцкевіча. Як кажа палітык, пакуль у ягоных планах – заставацца незалежным радным:
– Мне яшчэ цяжка сказаць ці буду я ўваходзіць у якісьці клуб ці не. Мы можам стварыць кола радных, як форум меншасці Падляшша, і магчыма ў рамках гэтага кола некоторыя праблемы будзем рашаць.
Стэфан Нікіцюк працаваў настаўнікам, цяпер ён на пенсіі. І мае некаторы досвед у палітычнай дзейнасці. У прыватнасці, ён двойчы быў радным Беластока і адзін раз – сакратаром гміны Заблудаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара
