Зміцер Косцін пра фестываль „Сонцаграй”
У нядзелю 19 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных упершыню на Падляшшы адбудзецца фестываль „Сонцаграй”. Гэта фэст традыцыйнай культуры, які будзе праходзіць у чатырох розных мясцовасцях Падляшша, дзе найбольш захаваліся асяродкі аўтахтоннай беларускай культуры.
Але не будзем распавядаць усе сакрэты гэтага новага для нас фестывалю, а падрабязней нам пра яго раскажа „Госць Рацыі” – адзін з арганізатараў фестывалю „Сонцаграй” Зміцер Косцін:
– „Сонцаграй” я б назваў неалагізмам створаным спецыяльна для гэтага фестывалю. Вельмі доўга думалі якім чынам можна назваць гэты фестываль беларускай традыцыі, які адбываецца ўлетку. Першае, што прыходзіць у галаву – гэта Купалле. Як раз на Беласточчыне гэтых назваў – гэта Купалле і Купальночка, Купалінка. Іх існуе так шмат, што проста не хацелася заезджанае слова Купалле звязанае са святам, летнім, абрадавым нагадваць. Самыя розныя варыянты былі, а там проста прыйшло ў галаву штосьці такое. Пачалі прыгадваць песні купальскія. Часта ў купальскіх песнях ёсць падобны матыў: „А на Купала сонца грала!”. Прыпомніліся расповеды пра Купалле на раніцу, калі гэтае сонца асаблівае, яно іграе. Так злучылі два словы і мне здаецца, што тут нават можна шукаць і крыху музычнага кантэксту. Сонца з’яўляецца галаўнейшым летам, з чаго цешымся. Такім чынам такі летні фестываль можа быць пад такой незвычайнай назвай.
Беларускае Радыё Рацыя