Зміцер Лукомскі: Людзі не звяртаюць увагі на вайну



Людзі не звяртаюць увагі на вайну, яны проста жывуць.

Светлавое шоў у Львове. 22 лютага 2023 г. Фота mkip.gov.ua

Мала што мяняецца, да ваеннага стану можна прызвычаіцца, тэмп жыцця з большага такі ж, сваімі назіраннямі падзяліўся беларус Зміцер Лукомскі, які надалей жыве ў Львове:

– На працягу апошняга месяца было даволі спакойна, не было частых паветраных трывог. Апошні тыдзень, некалькі дзён напэўна дастаткова часта пачалі ўключацца, але такога супер сур’ёзнага не было, акрамя таго, што ўчора ўначы прыляцелі „Шахеды” да нас. Я не ведаю адкуль іх запускалі, з расейскай тэрыторыі, з беларускай, здаецца з расейскай аднекуль прыляцелі, недзе ў вобласці нават было трапленне.

Вайна ва Украіне ўжо ідзе 391. Настрой украінцаў мяняецца ў лепшы бок як праз надыход вясны, так і праз пастаўку дадатковага ўзбраення, што чакаецца на красавік бягучага году.

Беларускае Радыё Рацыя