Зміцер Вайцюшкевіч зайграе на падляшскім фэсце “Ператоча”



Забаронены беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч выступіць сёння на падляшскім фэсце “Ператоча”. 14-ты фестываль мастацкай інтэграцыі пройдзе ў Белавежы цягам двух дзён. З канцэртамі выступяць калектывы, якія прэзентуюць культуры розных нацый. Сёлетні выпуск мерапрыемства супадае з 20-годдзем фонду «Царкоўная музыка» – галоўнага арганізатара фестывалю «Ператоча». Кажа старшыня арганізацыі Мікола Бушко:

– Гэта найстарэйшае ў рэгіёне мерапрыемства, у якім мы хацелі і хочам штогод паказаць, як выглядае культурная шматнацыянальнасць. Вядома, што рэгіён Белавежскай пушчы – гэта, перадусім, мора беларушчыны, далей польская культура, а таксама сляды многіх другіх культур: літоўскай, украінскай, татарскай, габрэйскай, цыганскай, нямецкай.

Адкрыццё фестывалю пачнецца ў 18:00 у Белавежскім амфітэатры з гучання пушчанскіх гейналаў. Мерапрыемства будзе працягвацца да суботы, 30 ліпеня.

CIMG3643

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара