Змяняецца расклад руху цягнікоў на Падляшшы
Замест 11-ці абяцаных параў цягнікоў на шляху Беласток – Варшава будзе іх толькі 6. На працягу пяці гадзін з Беластока ў Варшаву не будзе ездзіць цягнік.
Расклад руху цягнікоў кампаніі Przewozy Regionalne не змяняецца. Штодзень выедуць на чугуначныя шляхі ў Падляшскім ваяводстве 49 цягнікоў. Чарговая змена – гэта адсутнасць міжнароднага цягніка Беласток – Гародня.
Ужо ў верасні кампанія Przewozy Regionalne атрымала паведамленне з Міністэрства інфраструктуры, што грошай на гэтае міжнароднае злучэнне не будзе, кажа дырэктар кампаніі ў Беластоку Альжбета Залуска:
– На сённяшні день няма яшчэ канчатковага рашэння, што датычыць руху на Гародню. Маю на ўвазе, на гэты час. У верасні мы дасталі з міністэрства інфармацыю, што няма сродкаў на рэалізацыю чыгуначнага спалучэння з Гародняй. Як будзе надалей, стане вядома ў бліжэйшыя дні.
У новым раскладзе застаюцца злучэнні Беласток –Чаромха і Гайнаўка -Чаромха. Як і да гэтай пары будуць дзве пары цягнікоў кожнага дня на гэтых трасах. Гадзіны ад’ездаў зменяцца, але нязначна ў параўнанні да мінулага раскладу. На трасе Гайнаўка – Седльцы будзе ездіць адзін дадатковы цягнік. Новы расклад уваходзіць з 13 снежня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя