Значна выраслі і так немалыя чэргі фур на выезд з Беларусі



На мяжы Беларусі з Еўразвязам, паводле афіцыйных звестак на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на сённяшнюю раніцу выезду чакаюць больш за 2,5 тысячы фур.

На 10 гадзін раніцы сітуацыя, згодна з сайтам Пагранкамітэта, на мяжы такая:

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгораўшчына» сабралася больш за 150 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 170.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць 85 вялікагрузаў, «Катлоўка» — 300, «Каменны Лог» — больш за 350, «Беняконі» — больш за 250, «Прывалка» — больш за 250 фур.

На польскім кірунку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 150 фур, «Бераставіца» — 76, «Казловічы» — звыш 500.

На ўкраінскім кірунку перад пунктам пропуску «Макраны» сабралася больш за 60 грузавікоў, «Новая Рудня» — больш за 190, «Новая Гута» — звыш 30.

Паводле gpk.gov.by, @belarus_economy