Знойдзена месца ў якім хавалі парэшткі св. Язафата



У Бялай Падлясцы (Польшча) падчас рэканструкцыі капліцы Радзівілаў было знойдзена месца, дзе ў часы Расейскай імперыі хавалі труну з парэшткамі святога Язафата Кунцэвіча. 

Язафат Кунцэвіч быў забіты ў 1626 годзе ў Віцебску. На працягу наступнага дзесяцігоддзя праваслаўныя настойліва спрабавалі сцерці памяць пра ўніяцкага біскупа, таму трэба было схаваць яго парэшткі. З 1706 на працягу 60-ці гадоў яны знаходзіліся ў капліцы Радзівілаў у Бялай Падлясцы. Гістарычныя крыніцы ўтрымлівалі гэтую інфармацыю, але толькі цяпер археолагі і гісторыкі знайшлі месца часовага пахавання.

Прэзідэнт Міхал Літвінюк падкрэслівае ўнікальнасць адкрыцця. Капліца палаца будзе адноўлена а святы будзе ўшанаваны ў адпаведнасці з каталіцкім абрадам. У капліцы будзе змешчаны абраз св. Язафата, які захоўваецца ў фондах Музеі Паўднёвага Падляшша.

Мошчы святамучаніка захоўваюцца ў саборы св. Пятра ў Рыме, каля алтара св. Васіля Вялікага пры паўночна-ўсходнім слупе храма.

bialapodlaska.pl