Знойдзена золата “Трэцяга Рэйха”?



Двое польскіх скарбашукальнікаў заявілі, што ведаюць, дзе знаходзіцца  схаваны ў 1945 годзе пад Вроцлавам бронецягнік з залатымі зліткамі, каштоўнасцямі і зброяй нацыстаў.

Золата

Як паведамляе TVN24, мужчыны пасля кансультацыяў з юрыстамі звярнуліся да мясцовых уладаў у Валбжыху. Яны хочуць атрымаць 10% ад знойдзенага вялізнага скарбу.

Гэтая сенсацыйная навіна пацвярджаецца ўладамі горада Валбжых. Справай займаюцца адвакаты, вайскоўцы і паліцэйскія. Паводле некаторых паведамленняў, восенню 1944 году, цягнік вырушыў з бронефабрыкі ў Пэтэрсдорфе.

Бронецягнік перавозіў засакрэчаныя дакументы, цэнныя творы мастацтва, золата і нават славуты бурштынавы пакой. Вясной 1945-га, перад прыходам Савецкай Арміі, нацысты схавалі бронецягнік з золатам у адным з тунэляў каля замка Ксенж.

У ім можа знаходзіцца да трохсот тон золата!

Фота AP