„Зорка” абвяшчае конкурс да 100-годдзя БНР
„Зорка” – гэта маладзевы дадатак да Тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”, заахвочвае прыняць удзел у конкурсе „Мой герой”. Конкурс прымеркаваны да 100-годзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Свае працы ахвотныя могуць пісаць у давольнай форме, кажа рэдактар „Зоркі” Ганна Кандрацюк:
– Прапануем удзельнікам розныя формы – гэта можа быць верш, можа быць апавядане. Таксама прапануем правесці інтэрв’ю, або запісаць успаміны пра чалавека, якога ведаем. Гэта можа быць хтосьці з родных, дзядзька ці асаба, якая ўплывала на наша зацікаўленне беларускімі справамі.
Прыём конкурсных прац працягнецца да 1-га траўня. Лаўрэаты конкурсу могуць разлічваць на ўзнагароды. Найлепшыя артыкулы будуць надрукаваныя на старонках „Нівы”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя