Зоя Хруцкая: Наша задача – сабраць і захаваць усё пра Беларусь у Польшчы
Да ўгодкаў існавання МОSТ Media ў Беластоку каманда праекта падрыхтавала фотавыставу, на якую фактычна трапілі самыя значныя падзеі ў жыцці беларускай дыяспары на Падляшшы за мінулы год.

Канцэпцыю выставы прадставіла менеджара МОSТ Media Зоя Хруцкая:
– Гэта мерапрыемствы на якія мы хадзілі, каб зрабіць рэпартажы, сустрэчы на якіх былі. Гэта таксама мерапрыемствы, якія ладзіла дыяспара. Мы былі там, як журналісты, і асвятлялі іх. Важна паказваць беларусаў у розных праявах. У Польшчы яны спрабуюць знайсці сябе, шукаюць чым заняцца. Пакуль наша задача збіраць усё, занатоўваць, захоўваць. Мы збіраем рэчы звязаныя з нашымі роднымі гарадамі. Я напрыклад, збіраю артэфакты звязаныя з Маладзечнам.
Фотавыстава жыцця беларускай дыяспары і журналісцкай дзейнасці да ўгодкаў існавання МОSТ Media даступная для вольнага агляду па адрасе: вул. Сянкевіча, 44 у Беластоку. На змену яе рыхтуецца выстава старых фотаздымкаў беларускіх гарадоў з польскіх аўкцыёнаў.




Беларускае Радыё Рацыя
