ЗША ўзброяць украінскае войска



ЗША акажуць дапамогу Міністэрству абароны Украіны, Дзяржаўнай памежнай службе і Нацыянальнай гвардыі на суму 60 мільёнаў даляраў.

Пра гэта напісаў у Twitter амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайэт. ЗША таксама акажуць дапамогу Міністэрству абароны Украіны ў мадэрнізацыі абаронных структур, кіберабароны і лагістыцы.

„Пастаўкі плануецца ажыццяўляць да канца 2014 года”, – удакладняе Белы дом.

Як вынікае з заявы, апублікаванай на сайце Белага дома, ЗША маюць намер даваць украінскай уладзе рэкамендацыі ў галіне ваеннага будаўніцтва, кібербяспекі, лагістыкі і стандартызацыі.

На сайце Белага дома таксама адзначаецца, што ЗША распрацоўваюць планы падтрымкі іншых краін – Малдовы і Грузіі.

З 16 па 26 верасня на тэрыторыі Украіны пройдуць сумесныя ваенныя вучэнні Узброеных сіл Украіны з сіламі Злучаных Штатаў Амерыкі.

svaboda.org