ЗША заклікаюць не прызнаваць псеўдавыбары ў „ДНР” і „ЛНР”



ЗША не прызнаюць прызначаныя на другога лістапада «выбары» у самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках», бо лічаць іх незаконнымі.

Пра гэта заявіла на сустрэчы з журналістамі афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псакі.

Гэтыя”выбары” супярэчаць Менскім дамоўленасцям аб урэгуляванні сітуацыі ва Украіне, сказала амерыканскі дыпламат. Яна адзначыла, што ЗША заклікаюць іншыя краіны таксама не прызнаваць вынікі «выбараў», прызначаных на 2 лістапада ў«ДНР» і «ЛНР».

Прадстаўнік Дзярждэпартаменту нагадала, што ЗША  лічаць законнымі толькі тыя выбары ва Украіне, якія былі прызначаныя ўрадам краіны, а менавіта парламенцкія выбары, якія адбыліся 26 кастрычніка, і выбары ў мясцовыя органы ўлады ў Данецкай і Луганскай абласцях 7 снежня ў адпаведнасці з законам аб асаблівым статусе Данбасу.

Беларускае Радыё Рацыя