ŻUBROFFKA з беларускім акцэнтам
15 Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно ŻUBROFFKA будзе праходзіць у Беластоку да канца тыдня. Фестываль будуе культурны мост паміж Усходам і Захадам, Поўначчу і Поўднем, гэта адкрытая і бязмежная падзея, якая паважае разнастайнасць і з’яўляецца месцам сустрэчы мастакоў з адкрытым мысленнем і пачуццём гумару.
Кажа арганізатар фестывалю, Кшыштаф Сянкевіч з Беластоцкага асяродку культуры:
– Госці і кінематаграфісты, якія прыязджаюць да нас з Захаду, вельмі любяць конкурс „Акно на Усход”. Гэта вакно для людзей Захаду, якія гатовыя праз яго паглядзець, як жывуць людзі на Усходзе, чым жывуць, як фільтруюць сваю рэчаіснасць праз вока камеры. Гэты конкурс мае шырокую публіку. Будзе спецыяльны паказ „Беларуская рэвалюцыя”, супольна з тэлебачаннем „Белсат” мы падрыхтавалі выбраныя рэпартажы, якія паказваюць сітуацыю ў Беларусі. Пратэсты і змаганне людзей за тое, каб мець магчымасць будаваць сваю краіну па-свойму.
У гэтым годзе 126 фільмаў змагаюцца за ўзнагароды ў конкурсах польскіх (Fabuła.pl, Animacja.pl, Dokument.pl), міжнародных („Акно на Усход”, „Увесь гэты свет”) і конкурсах з формулай, адкрытай для ўсіх выканаўцаў (Kids, Music video і „На краі”). Гароўны прыз – Гран-пры фестывалю. Падчас фестывалю таксама будуць уручаны спецыяльныя прызы за лепшую анімацыю, дакументальны фільм, сюжэт, фота і музыку. Свае прызы ўручаць журы польскіх і замежных журналістаў, а адзін з фільмаў атрымае прыз глядацкіх сімпатый – Dziki Żubr!
Беларускае Радыё Рацыя