Звольніўся консул Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Міхаіл Гольцаў
«Per aspera ad astra: праз гэты прынцып ішлі гады навучання, падвышэнне роўню кваліфікацыі для занятку любімай справай: быць карысным людзям і аказваць ім дапамогу ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. На жаль, гэты этап у выглядзе 8,5 года служэння краіне і людзям завершаны. У сваёй дзейнасці я заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманізму, прафесіяналізму і адданасці справе, і стараўся працаваць на карысць усяго грамадства. Я дзякую ўсім, каго ведаю і не ведаю, але каму змог прынесці карысць і дапамагчы. Сама галоўнае — гэта чалавечая ўдзячнасць.
Калі патрэбен сумленны спецыяліст, які ведае тры замежныя мовы (англійская, польская, іспанская), гатовы падвышаць свой далейшы прафесійны ровень у любой сферы (магчыма сфера турызму), буду рады разгледзець магчымасці», — напісаў ён у фэйсбуку.