Звыш 160 мільёнаў злотых – на аднаўленне чыгуначнай лініі на польска-беларускай мяжы



Управа Падляскага ваяводства павысіла на звыш 90 мільёнаў злотых дафінансаванне на аднаўленне двух адрэзкаў чыгуначных ліній на польска-беларускай мяжы. Гэта Кузніца Беластоцкая – Генюшы і Буфалова – Усход Буфалова.

Сродкі выдзеленыя з Рэгіянальнай Аперацыйнай Праграмы Падляскага Ваяводства на 2014 -2020 гады. Маршалак Падляскага ваяводства Артур Косіцкі адзначыў, што так званы шырокі чыгуначны шлях, які спалучае Польшчу і Беларусь, ёсць адной з ключавых інвестыцый дзеля эканамічнага развіцця рэгіёну і краіны ў цэлым. На дадзены момант на аднаўленне згаданых ліній выдзелена з еўрапейскіх фондаў звыш 164 мільёны злотых.

Агульны кошт інвестыцыі складзе амаль 250 мільёнаў злотых.

Беларускае Радыё Рацыя