Звыш 2,5 тыс. новых выпадкаў COVID-19 зарэгістравана ў Польшчы
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра новыя пацверджаныя лабараторнымі тэстамі выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За апошнія суткі іх выяўлена крыху больш за дзве з паловай тысячы. У тым ліку ў Падляшскім ваяводстве зарэгістравана 82 выпадкі каронавіруса. Найбольш у Беластоку, Беластоцкім і Бельскім паветах. Памерла ад COVID-19 у Падляшскім ваяводстве адна асоба.
З пачатку пандэміі ў Польшчы зафіксавана паўтара мільёна выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Памерла звыш 37 тысяч пацыентаў.
Беларускае Радыё Рацыя
