Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў ордэнам Эдуарда Лобава
16 гадоў таму
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам Мужнасці трэцяй ступені беларуса Эдуарда Лобава. Узнагарода прысуджана пасмяротна.
Эдуард Лобаў загінуў у студзені гэтага года пад Угледарам. Ён служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля.
Эдуард Лобаў – былы палітвязень. Ён атрымаў 4 гады калоніі пасля выбараў 2010 года. Адбыўшы тэрмін, з’ехаў ва Украіну.