Зянон Пазьняк: Кожны беларус можа быць паэтам



У Варшаве адбылася паэтычная вечарына Зянона Пазьняка, падчас якой была прэзентавана кніга “Ojczyzna wieczna” – пераклад вершаў на польскую мову.  У кнігу ўвайшлі вершы са зборніка “Дарога”, перакладала польская паэтка Ірэна Грынцэвіч.

Pazniak_kniha_fota444

Зянон Пазьняк зазначыў, што кожны беларус можа пісаць вершы:

– Важна паверыць у сябе. Вось, калі ты паверыш, што нейкія пачуцці, якія цябе захапілі, ты зможаш выкласці ў вершы, то ты гэта і зробіш. І беларусы маюць вялікія здольнасці да гэтага. Ім дапамагае нашая мова. Нашая мова – гэта мова паэзіі. Гэта дзівосная мова! Яна мае розныя націскі, розныя формы слова, вельмі шмат сінонімаў – гэта для паэзіі дзівосная мова.

Падчас сустрэчы лідар Беларускага Народнага Фронту таксама адказаў на пытанні, звязаныя з сучаснай палітычнай сітуацыяй.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле