З’явілася чарговае відэа пра пабудову плота на мяжы Польшчы і Беларусі
З’явілася чарговае відэа польскіх памежнікаў пра пабудову плота на мяжы Польшчы і Беларусі. Працы стартавалі ў студзені 2022-га. На працягу 186 кіламетраў з’явіцца 5,5-метровы плот. З яго дапамогай польскія ўлады спадзяюцца вырашыць праблему нелегальнай міграцыі — летась з Беларусі тысячамі ішлі мігранты з краін Азіі і Афрыкі. Адказнасць за арганізацыю міграцыйнага крызісу Захад усклаў на афіцыйны Менск.
Падрыхтоўчыя працы на польска-беларускай мяжы правялі вайскоўцы, а з 25 студзеня там з’явіліся будаўнікі і будаўнічая тэхніка. Плот мусіць быць пабудаваны да чэрвеня 2022 года.
Тым часам навукоўцы-эколагі патрабуюць спыніць будаўніцтва. Яны заяўляюць пра непапраўную шкоду флоры і фаўне (асабліва ў Белавежскай пушчы), якую можа прынесці рэалізацыя праекта, на які выдаткаваны сотні мільёнаў даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
