З’явілася відэа, як лукашэнкаўскія сілавікі „супакойваюць” мігрантаў
Сілавікі „уціхамірваюць” мігрантаў, страляючы ў паветра.

Такое відэа апублікаваў тэлеграм-канал UnCos.
Гэта спатрэбілася, калі жыхары лагера на мяжы з Польшчай прыйшлі да бусіка, з якога раздаюць прадукты. Адзін з мігрантаў расказвае на камеру, што прадуктаў пастаянна не стае.
