Зёлкі шаптухі і шаптуны ў спектаклі супрасльскага тэатра
«Wziołowstąpienie» (Узёлаўшэсце) – гэта чарговы спектакль супрасльскага тэатра «Вершалін» інспіраваны падляшскім містыцызмам і вераваннямі продкаў.
Зёлкі, шаптухі і шаптуны, лячэнне хваробаў натуральным метадам – усё гэта ёсць у спектаклі ў рэжысуры Пётра Томашука. Прэм’ера адбудзецца 26 лістапада:
— Усё, што мы ствараем у тэатры «Вершалін» ужо 25 гадоў гэта нешта накшталт шляхетнага натхнення ідэяй: клішэ памяці. Тыя вобразы, якія мы захоўваем у нашым сэрцы і нашым уяўленні. У маім выпадку гэта вобразы Супрасля, сенажацяў, манастыра, які бачны з берагоў ракі — гэта той свет, пра які я хачу распавядаць свету.
Дарэк Матыс:
— Мы хацелі паказаць паказаць наш падляшскі свет, як нейкую фантазію на тэму Беласточчыны, гэтага нашага прымежжа. Так, як мы кажам: мы не немцы і не рускія, мы мясцовыя.
Прэм’ерныя спектаклі «Wziołowstąpienia» можна наведаць з 26 па 30 лістапада. Чарговыя сустрэчы з шаптухамі ў тэатры Вершалін адбудуцца ў снежні.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Cупрасль