55 гадоў таму ў Заходняй Беларусі з’явіліся Ракетныя войскі



55 гадоў таму ў Заходняй Беларусі з’явіліся Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння. Часткі прыбылі на Берасцейшчыну з палігона „Капусцін Яр” Астраханскай вобласці, і неслі вайсковае дзяжурства да траўня 1989 году.

Калі ва Усходняй Еўропе пачаўся крах камуністычных рэжымаў, комплекс вырашылі ліквідаваць.

У рэгіёне надалей жывуць больш за тысячу афіцэраў ракетных войскаў, а ў Пінску паўстала першая ветэранская арганізацыя, – кажа падпалкоўнік Леў Злобін:

– Наша арганізацыя была створаная 18 траўня 1990 года. Тады на Піншчыне засталося 430 ветэранаў са сваімі сем’ямі. Мы арганізаваліся для аказання дапамогі, вырашэння пытанняў сацыяльнай абароны сваіх таварышаў-пенсіянераў. Увесь комлекс быў спачатку перададзены Міністэрству абароны Беларусі, а пасля ўсе будынкі і збудаванні былі знішчаныя.

1324047210_XF2of

Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў пінскім Музеі Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, які быў утвораны ў верасні мінулага году.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя