Актывісты БХД віншавалі жанчын з Днём маці на вуліцах Менску



Аргкамітэт па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” віншуе ўсіх жанчын Беларусі з Днём маці. Актывісты БХД каля сталічнага ўнівермага „Беларусь” раздавалі жанчынам кветкі.

Адзначае адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі:

– Беларуская хрысціянская дэмакратыя, для якой сям’я, сямейныя каштоўнасці – гэта аснова нашай дзейнасці. Маці – гэта аснова сям’і. І мы віншуем беларускіх жанчын з Днём маці. Дорым жанчынам паштоўкі і кветкі.

Дзень маці ў Беларусі сёлета прымеркаваны да праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.